Палута Бадунова: успомніць і не забыць, дак. фільм

Рэжысёр: Мазынскі Валеры Год: 2012

Палута Бадунова… Што нам цяпер гаворыць гэтае імя? Энцыклапедыя кажа, што яна была актывісткаю Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, уваходзіла ў Раду БНР, змагалася за незалежнасць Беларусі, была прыхільніцаю сацыялістычнай ідэалогіі, а ў 1937 годзе яе арыштавалі энкавэдысты і неўзабаве расстралялі. Ужо з гэтага кароткага апісання жыцця паўстае незвычайны чалавек, які для шмат каго ёсць узорам неўтаймоўнага патрыёта – змагара за незалежнасць Беларусі, увасабленнем непераможнага беларускага духу.

2012, Беларусь