Афган, рэпартаж


«Споемте-ка, друзья, как жили мы в Афгане, как горы в нас стреляли, ты вспомни-ка, браток». Такія песенькі цяпер спяваюць зоркі беларускай поп-сцэны. Вайна ў Афганістане ператвараецца ў адзін з міфаў пра салдацкае братэрства. Яшчэ нядаўна гэтая вайна лічылася сорамам народу, улады нават не маглі патлумачыць неабходнасці ўмяшання ў справы іншай дзяржавы. Была таксама горыч ад цынкавых трунаў, што вярталіся з гэтай экзатычнай краіны. Рост наркаманіі, некалькі тысячаў маладых людзей з фізічнымі і псіхічнымі траўмамі – гэта таксама «афганскі след».

Як жывецца ветэранам той вайны сёння? Ці не прачынаюцца начамі ў немым крыку, ці не маюць праблемаў з сацыялізацыяй у грамадстве? І ці гэтае грамадства рупіцца пра іх у выпадку інваліднасці? Ці варта ім ганарыцца сваімі подзвігамі? А мо ёсць што хаваць у сваёй памяці? І што яны думаюць пра тое, што «іхную» вайну скарыстоўвае ў сваіх мэтах афіцыйная прапаганда?

У рэпартажы знятым у 2009 г. ўдзельнічае Мікалай Аўтуховіч, вядомы сённяшні палітычны вязень.