Жыццё пасля БТ...

Рэжысёр: Вольга Воранава Год: 2021

Рэпартаж-партрэт пра Дзяніса Дудзінскага – вядомага актора, тэлевядоўцу, спевака.

Дзяніс Дудзінскі зрабіў сябе сам і заўсёды імкнуўся быць лепшым. Больш за год таму яго можна было часцяком бачыць на экране беларускага дзяржаўнага каналу «БТ» – ён вёў тэлепраграму «Добрай раніцы, Беларусь!».Здавалася б, жыві і радуйся таму, што ёсць. Трымайся за ўсё гэта, каб толькі не страціць. Але не.

У Дзяніса заўсёды быў і будзе свой пункт гледжання. Ён заўсёды меў аб’ектыўны погляд на тое, што адбываецца ў краіне. А таму ўсё пачалося са звальнення, затрымання і арышту. Потым яшчэ адно затрыманне і вымушаны выезд з краіны. Сёння ён жыве ў Кіеве і нават пачаў выступаць з літаратурным стэндапам. І гатовы пра ўсё расказаць. Гісторыя жыцця чалавека, які не пайшоў на дамову з рэжымам Лукашэнкі.

Рэжысёрка Вольга Воранава, Украіна, 2021