Новыя факты забойства Паўла Шарамета

Рэжысёр: Белсат Год: 2021

Як і за што ўлады выціскалі Паўла Шарамета з Беларусі? Чаму ў сваю краіну журналіст вымушаны быў прыязджаць цішком? І якую ролю ў яго забойстве маглі адыгрываць беларускія спецслужбы?

Вядомага журналіста забілі ў дзень першай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Мінула ўжо 5 гадоў, як невядомыя падарвалі ва ўласным аўтамабілі Шарамета ў цэнтры Кіева. Аднак дагэтуль не названыя ані імёны замоўцаў, ані матывы злачынства.

У дзень забойства следчыя агучылі асноўную версію: прафесійная дзейнасць, аднак праз год справу засакрэцілі. «Белсат» супольна з Цэнтрам даследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) правёў уласнае расследаванне. Журналісты ідэнтыфікавалі асобаў з аўдыязапісу, якія, меркавана, планавалі забойства палітычных эмігрантаў. А пытанне датычнасці да забойства журналіста скіравалі непасрэдна былому кіраўніку КДБ Вадзіму Зайцаву:

«Вадзім Юр’евіч, можаце пракаментаваць, на чый загад вы планавалі забойства Паўла Шарамета ў 2012 годзе?»

Ці сапраўды ў Беларусі зʼявіліся новыя эскадроны смерці? Куды ўсё ж вядзе след забойства Паўла Шарамета: у Расею ці Беларусь? Глядзіце ў рэпартажы «Шарамет. Асабісты вораг Лукашэнкі».

Калаж з фота: Olena Khudiakova Ukrinform / Forum

Belsat.eu