Мне засталася спадчына

рэж. Адам Ванковіч, 2022

У цыкле «Без рэтушы» даведаемся, чаму адзін з самых актыўных дзеячаў беларускага замежжа пасля 35 гадоў жыцця ў Сібіры вярнуўся ў Беларусь ды ці пазнаў краіну, дзе мінула ягонае дзяцінства і маладосць.

Алег Рудакоў, стваральнік таварыства беларускай культуры «Крывічы» ў Іркуцку, вярнуўся на радзіму ў вёску Бяздзедавічы каля Полацку ў 2020-м. Год выдаўся напружаны і незвычайны, а чаканні – што ў прыватным жыцці, што ў грамадскім – не зусім адпавядалі тым, як бачылася перад ад’ездам з Сібіры. Але спадар Алег звык працаваць і не паддавацца неспрыяльным абставінам з маленства.

Рэжысёр Адам Ванковіч, 2022, Беларусь

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш фiльмаў