«Шлях да вызвалення»

рэж. Вольга Воранава, 2022

Яны рознага ўзросту, і большасць з іх не служылі ў войску, а пра сапраўдную вайну яны ведаюць ад дзядоў, з кніг і фільмаў. Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы».

Сёння стаіць пытанне не толькі аб вызваленні Украіны, хоць гэта і першачаргова. Вырашаецца пытанне аб вызваленні Беларусі ад захопніцкага рэжыму Лукашэнкі. І героі гэтага рэпартажу мараць пра перамогу ў абедзвюх дзяржавах. Бо з падзеннем праўлення Пуціна абрынецца і эпоха дыктатара.

У гэтым рэпартажы некалькі добраахвотнікаў распавядаюць пра сябе ў дзень, калі яны выпраўляюцца на вайну. Хтосьці з іх нават забраў пашпарт з міжнароднай абароны за некалькі гадзінаў да ад’езду. Ці ўсведамляюць яны, што могуць не вярнуцца? Вядома, усведамляюць. І на галоўнае пытанне – ці страшна ім, – адказваюць шчыра.

Кароткая медычная падрыхтоўка – і, мабыць, усё. Прысутнасць баявога духу дапамагае не адмовіцца ад рашэння, якое можа каштаваць жыцця.

У Беларускім доме ў Варшаве з’явілася незарэгістраваная арганізацыя, якая дапамагае добраахвотнікам трапіць на вайну ва Украіне.

Рэжысёрка Вольга Воранава, Польшча, 2022

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш фiльмаў