Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца, дак. фільм

Рэжысёр: Корзун Віктар Год: 2010

Ён пражыў 53 гады, але гэтага яму хапіла, каб стварыць Беларусь. Такую Беларусь, якую мы любім менавіта як Беларусь. Ён стварыў яе сваімі кнігамі для сябе і для нас. Творы Уладзіміра Караткевіча – гэта не толькі цікавая гістарычна-дэтэктыўная літаратура, але і прышчэпка любові да Беларусі. Свядома ці несвядома, але атрымаўся менавіта такі эфект. На тое і геній.

Кася Камоцкая і Віктар Корзун знялі ў 2010 дакументальны фільм для цыклу «Невядомая Беларусь» тэлеканалу «Белсат», які паказвае дакументальны фільм пра таямніцы ўплыву караткевічавых твораў на фармаванне беларускае нацыянальнае свядомасці. І падсвядомасці таксама. Фільм называецца «Уладзімір Караткевіч. Душа застанецца» паводле першага радка аднаго з вершаў творцы. Гэты выраз адпавядае канцэпцыі стужкі, кажа яе прадзюсарка, спявачка Кася Камоцкая, якая гутарыць пра Караткевіча з героямі фільму: ягонымі сябрамі ды чытачамі-выхаванцамі.

3 Касяй Камоцкай размаўлялі: Антось РУДАК, Андрэй ХАДАНОВІЧ, Андрэй МЕЛЫНІКАЎ, Рыгор БАРАДУЛІН, Алесь МАРАЧКІН, Валянцін АКУДОВІЧ, Алесь КАМОЦКІ, Васіль СЁМУХА, Генік ЛОЙКА, Адам МАЛЬДЗЮ, Паліна СЬЦЕПАНЕНКА, Сьвятлана КУРС, Вітаўт МАРТЫНЕНКА ды іншыя.

Рэж. Віктар Корзун, 2010 г., Беларусь