Менскае падполле. Героі і мярзотнікі, дак. фільм


Непажаданыя савецкімі ўладамі сведкі гісторыі – менскія падпольшчыкі. З першых дзён нямецка-савецкае вайны яны пачалі дзейнічаць ў акупаваным Менску. Але першы сакратар КПБ Панцеляймон Панамарэнка і маскоўскае кіраўніцтва не былі зацікаўленыя ў падтрыманні падпольшчыкаў. Антыфашысты дзейнічалі без загадаў з боку камуністычнага кіраўніцтва БССР. «Бандытаў» актыўна шукалі СД і вайсковая выведка «Абвэр». Яшчэ да канца 1942 года нацысты амаль цалкам знішчылі дзве арганізацыі Менскага падпольнага камітэту, актывісты якога загінулі на шыбеніцах і ў катавальнях. Пакуль акупацыйная ўлада распраўляліся з удзельнікамі супраціву, кіраўнік БССР у эвакуацыі – Панцеляймон Панамарэнка – халаднакроўна выбудоўваў у Маскве сваю палітычную кар’еру. Падпольшчыкі, што выжылі пры акупацыі, аказаліся непажаданымі сведкамі падзеяў вайны – пасля перамогі над фашызмам бальшавіцкае кіраўніцтва пастаралася, каб пра іхны подзвіг забыліся.
2012, Беларусь