Дарога да пекла. Атрута, дак. фільм

Рэжысёр: Шаўчук Павел Год: 2008

Атрута – гэта радыеактыўныя элементы, якія забрудзілі асяроддзе Беларусі пасля Чарнобыльскай аварыі. Прайшлі дзесяцігоддзі , але іх не зліквідавалі. Наадварот, у выніку неэфектыўнае палітыкі атрута распаўсюдзілася па ўсёй Беларусі разам з харчовымі вырабамі. На забруджаных тэрыторыях развіваюць сельскую гаспадарку, людзі збіраюць грыбы і ягады. Адсутнічае эфектыўны маніторынг. Чаму так адбываецца? Ці адказныя за такое становішча людзі або можа іхныя дзеці пазбегнуць атрутнага ўплыву забруджання? Што трэба рабіць, каб зменшыць небяспеку для здароўя? Адказы шукаюць аўтары трэцяга, апошняга, фільму з трыпціху пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

2008, Беларусь