ГМА. Прагрэс або катастрофа?, дак. фільм


Нядаўна на паліцах прадуктовых крамаў з’явіліся новыя тавары з пазначэннем «не ўтрымліваюць ГМА». У Беларусі шараговы спажывец практычна нічога не ведае пра генную інжынерыю, таму чырвоны радок з надпісам ГМА шмат у каго выклікае падазронасць, стрымлівае і спыняе пакупнікоў. Ці бяспечныя такія прадукты для здароўя і наваколля? Каб зразумець гэта, трэба ведаць, што такое ГМА і генетычна мадыфікаваныя прадукты.

2009, Беларусь