Вацлаў Іваноўскі. Загляне сонца, дакументальны фільм

рэж. , 2009

Вядомы беларускі дзеяч і гнуткі палітык першай паловы ХХ ст. Вацлаў Іваноўскі ўваходзіў ва ўрад БНР, пасля быў кіраўніком Менскага беларускага педагагічнага інстытуту, прафесарам Варшаўскай палітэхнікі ды выкладчыкам Віленскага універсітэту. Падчас ІІ сусветнай вайны імкнуўся зрабіць усё, каб мінімалізаваць ваенныя страты для беларускага народу. Пры нямецкай уладзе заняў пасаду бурмістра Менску, супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх і польскіх арганізацыяў, трымаў лучнасць і з Арміяй Краёваю, што, вядома, не магло падабацца розным бакам супрацьстаяння. Застрэлены падасланым агентам у снежні 1943 г. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

2009 г., Польшча

Больш фiльмаў