Пасля катаванняў снілася, як пераразаюць горла

Рэжысёр: Мілена Свабодава Год: 2021

Дзякуючы гуманітарнай праграмы «Medevac» на лячэнне ў Чэхію прыехала каля паўсотні беларусаў ахвяраў жорсткіх падзей жніўня 2020.

Яна 27 – гадовая выкладчыца з Менску, якой не патрэбна даставаць кулі ці зашываць раненні, у яе няма фізічных траўмаў, але цягам чатырох жахлівых сутак за кратамі на Акрэсціна, яна атрымала такія ментальныя шнары, якія загойваюцца і дагэтуль. Падчас віртуальнай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай наша гераіня ўпершыню расказвае свету сваю гісторыю. 9 жніўня Яна сама зайшла ў аўтазак за сваім сябрам…

Аповяд пра жахі турмы, нечалавечыя адносіны і ўмовы, адсутнасць ежы і думкі пра хуткую смерць зноў падымае на паверхню цяжкія пачуцці, ад якіх хочацца пазбавіцца назаўсёды, але гэта не так проста. Шлях да душэўнага здароўя і пазбаўлення ад начных кашмараў, у якіх людзі пераразаюць сабе глоткі, каб толькі не патрапіць у палон да АМАПаўцаў, ляжыць праз псіхолага і арт – тэрапію.

Яна знаходзіць спакой у спеўных практыках, у мастацкіх прыёмах барацьбы са стрэсам і негатыўнымі эмоцыямі, якія ёй падказвае спецыяліст. Сустракаючыся ў невялічкай мастацкай студыі на індывідуальных псіхатэрапеўтычных сесіях, праз творчасць і даверныя размовы, пракладваецца шлях да жыцця без страхаў і трывогі.

Рэпартаж, рэжысёр Мілена Свабодава, 2021