Гаспадар... дак. фільм

Рэжысёр: Блашчак Рымвід Год: 2008

Мікалай Тарасюк – выдатны народны творца, адзін з апошніх беларускіх прымітывістаў. Ужо 40 гадоў ён выразае драўляныя фігуркі, стварае сцэнкі з мінулага вясковага жыцця, узнаўляе абрады, традыцыі, што ніколі не вернуцца. Ягоная вёска Стайлы апусцела ў выніку гвалтоўнай урбанізацыі, як і тысячы іншых беларускіх вёсак. Тут, на ўскрайку Белавежскай пушчы, засталіся толькі двое: наш герой і ягоная суседка, што жыве за ракою. У ягонай сядзібе ганаровае месца займае выстава драўляных фігурак, да якіх мастак ставіцца да іх як да жывых. Але неўзабаве драўляны народ пакіне яго: фігуркі вывезуць у вялікі горад, у музей, дзе імі змогуць любавацца нашчадкі тых, хто пакінуў вёску.

2008, Польшча