1050 дзён самоты


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUllDNlc2UDNiTnMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Дакументальная стужка «Белсату» пра тры гады адзіноты Наталлі Пінчук, чый муж дапамагаў ахвярам палітычных рэпрэсіяў і стаў ахвяраю сам.Лідар беларускіх праваабаронцаў Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі ў лістападзе 2011 года. Суд прызнаў яго вінаватым у нясплаце падаткаў. Падставай для крымінальнага пераследу стала інфармацыя пра замежныя банкаўскія рахункі, якую перадалі беларускім праваахоўным органам Літва і Польшча. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што грошы на рахунках выкарыстоўваліся на праваабарончую дзейнасць.Гэтак, актыўна дапамагаючы ахвярам палітычных рэпрэсіяў, Бяляцкі стаў ахвяраю сам. Падчас адбывання пакарання, яго двойчы вылучалі на атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру. Еўразвяз і ЗША прызналі яго палітычным вязнем, а прысуд яму – палітычна матываваным. Праз міжнародны ціск Бяляцкі быў вызвалены па амністыі 21 чэрвеня 2014 года, правёўшы ў зняволенні 1050 дзён.Пасля прысуду бацьку, ягоны сын Адам выехаў на вучобу ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага. Ягоная жонка Наталля Пінчук раптам засталася адна ў апусцелай кватэры на доўгія тры гады.

Гэты фільм пра вечныя чалавечыя пуцяводныя зоркі, без якіх існаванне любога з нас губляе ўсялякі сэнс. Гэты фільм пра веру, надзею і любоў. Гэты фільм пра перамогу годнасці над падступнасцю, праўды над маной, кахання над здрадай, – кажа рэжысёр фільму Алег Дашкевіч.

Дашкевіч увесь гэты час сачыў за барацьбой Наталлі – самотнай, але непераможанай. Фільм «1050 дзён самоты» на прыкладзе сям’і Алеся Бяляцкага апавядае пра атмасфэру, у якой жывуць і працуюць беларускія праваабаронцы.