Паўночны акіян змяніў на менскае балота

Рэжысёр: Артур Конан Год: 2021

Як і чым жыве беларуская правінцыя пасля гарачага лета – восені 2020 года, дзе падзеі бягуць іначай?

Фільм «Зямное жыццё марскога ваўка» пакажа жыццё мястэчка Міханавічы, што за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Менску. Галоўны герой фільму – Ігар Таркан, былы начальнік радыёрубкі, які шмат гадоў хадзіў па марах-акіянах на грузавых траўлерах Калінінградскага марскога параходства. Мінула шмат гадоў, як ён завяршыў марскую кар’еру. Завяршыў свядома, бо пацягнула на радзіму.

Рэжысёр Артур Конан, 2021, Беларусь