Месца для размовы

Рэжысёр: Панкрат Цішын Год: 2021

Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы» пра наступствы жнівеньскіх падзеяў, якія разлучылі сем’і і зламалі лёсы людзей.

Героі сюжэту – дваццацігадовы Раман і трыццацігадовы Максім. Раман выпадкова трапіў у «хапун» 9 жніўня ў Віцебску, калі чакаў бацьку ля крамы. Максім жа наадварот, ішоў на плошчу Гомля адстойваць сумленныя выбары. Для кожнага з іх гэты дзень цалкам змяніў жыццё. Максіма моцна збілі, сур’ёзна пашкодзіўшы хрыбетнік.

Беларусы схаваліся ад пераследу і сустрэліся ў асяродку для ўцекачоў у Белай Падляскай. З таго часу яны разам пераадолелі шмат выпрабаванняў першых месяцаў у Польшчы, сустрэлі зычлівых людзей і знайшлі сваё месца на паўночным захадзе Польшчы.

Максім распавядае, што ў Гомлі застаўся ягоны сын, а ягоная маці і былая жонка – супрацьлеглых палітычных поглядаў. Маці нават пасля арышту Максіма сказала, што калі яго білі, значыцца, было за што. Бацька Рамана, наадварот, рынуўся абараняць сына ад сілавікоў.

Рэпартаж, рэжысёр Панкрат Цішын, 2021, Польшча