Хада з перашкодамі

Рэжысёр: Вольга Воранава Год: 2022

Падчас акцыяў пратэсту 2020-га года ў Беларусі нелегітымны прэзідэнт распарадзіўся ўжываць спецыяльныя сродкі (у тым ліку і святлошумавыя гранаты) для разгону незадаволеных мірных грамадзянаў. Героі гэтага рэпартажу былі параненыя, некаторыя зрабіліся інвалідамі. Праз пагрозу крымінальнага пераследу ім давялося пакінуць сваю краіну. Кожнага з іх чакаў доўгі перыяд аднаўлення і новы этап жыцця ў Польшчы.

40-гадовы мянчук Віталь разам з 20-гадовым сынам чакалі вынікаў галасавання. 9 жніўня а 20:30 яны пайшлі да школы, дзе быў іхны выбарчы ўчастак, каб даведацца пра вынікі галасавання, а пасля сталі прасоўвацца да цэнтру гораду, каб не застацца ў баку ад падзеяў і падтрымаць пратэст. Каля станцыі метро «Маладзёжная» іх сустрэлі сілавікі. Віталь атрымаў скразное агнястрэльную раненне пляча і трапіў у шпіталь. Праз тры дні да яго ў палату прыйшлі са Следчага камітэту. Перад выпіскаю Віталю патэлефанаваў лекар і катэгарычна не раіў вяртацца дадому. Цяпер мужчына разам з сям’ёй жыве ў Беластоку.

Марыя і ейны хлопец Канстанцін 10 жніўня падарваліся на святлошумавой гранаце каля станцыі метро «Пушкінская» ў Менску. У дзяўчыны былі апёкі, аскепкі ў мяккіх тканках, у Косці – траўма плюснявой косці. Яны вярнуліся з вайсковага шпіталю дахаты, а на наступную раніцу а 7-й гадзіне па іх прыйшлі. Забралі ў следчы ізалятар, цэлы дзень апытвалі, а потым правялі ператрус. Машу пасадзілі ў ІЧУ, а хлопца адпусцілі, бо ён быў з прыладай Ілізарава – гэта такая металічная канструкцыя, якая трымае косць. Цяпер пара жыве ў Варшаве.

У той фатальны вечар Георгій Сайкоўскі таксама быў на «Пушкінскай» і таксама трапіў пад святлошумавую гранату. Хлопцу адарвала частку ступака, і ён 51 дзень правёў у шпіталі. Цяпер Георгій жыве ў Варшаве. На праграму Каліноўскага яго не ўзялі. Летам мінулага года беларуская дыяспара ў Францыі дапамагла аплаціць Георгію пратэз. Пасля таго, што з ім адбылося, хлопец пачаў выпіваць.

Жыцці гэтых людзей змяніліся цалкам. Як яны трапілі ў Польшчу, што адбываецца з імі цяпер і ці шкадуюць яны сёння, што выйшлі на пратэсты ў 2020 годзе?

Вольга Воранава, 2022, Польшча