На ростані вайны

Рэжысёр: Ян Блюз Год: 2022

За першыя два тыдні расейскага ўварвання ва Украіну краіну пакінулі паўтара мільёна чалавек. Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы».

У асноўным бягуць ад вайны жанчыны, дзеці і старыя. Мужчыны ўсіх узростаў ідуць іншым шляхам. Паводле звестак МУС Украіны, 160 тысяч паехала ў другі бок, назад на радзіму. Яны вяртаюцца ў сем’і або ўступаюць у тэрытарыяльную абарону.

Рэжысёр Ян Блюз, Польшча, 2022