Капелан

рэж. Марыя Булавінская, 2022

Святар у войску – мост паміж мірам і вайной. У цыкле «Без рэтушы» даведаемся, як беларускі святар ратаваў украінскіх палонных ды чаму выбраў служэнне на вайне.

Капелан Яўген Орда праводзіць памінальную службу ў Кацярыненскай царкве Чарнігава па загінулых на ўсходзе Украіны жаўнерах, у тым ліку і беларусах, якія аддалі жыццё за вольную Украіну.

Капелан Яўген Орда едзе на радзіму сваіх продкаў, у вёску Луговэ, што на мяжы з Беларуссю. Сюды продкі Яўгена Орды былі сасланыя пасля паўстання 1830 г. Яны змагаліся з расейцамі за аднаўленне сваёй дзяржавы. Святар апавядае, што паходзіць з вядомага польска-беларускага роду Ордаў. Пра гэта даведаўся ў 15 гадоў ад бацькі. З таго часу ў ім жыве вялікая цікавасць да свайго паходжання.

Рэжысёр Марыя Булавінская, 2022, Украіна

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш фiльмаў