«Кастусь Каліноўскі»

Рэжысёр: Вольга Швед Год: 2022

Што кіравала Кастусём Каліноўскім, калі ён распачаў паўстанне і пайшоў на шыбеніцу? Як сфармавалася ягоная асоба? Чаму паўстанне зазнала паразу?

Дакументальны фільм пра жыццё і лёс самага галоўнага нацыянальнага героя Беларусі – Кастуся Каліноўскага. У 2017 годзе праз апоўзень на Замкавай гары ў Вільні выпадкова адкрыліся косткі закатаваных паўстанцаў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага. З гэтага моманту пачалося вялікае даследаванне парэшткаў і жыцця кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве. У фільме вы пабачыце ўнікальныя кадры раскопак і знойдзеных рэчаў, месцаў, дзе жыў і кіраваў паўстаннем Каліноўскі. Стужка прапануе не тыповыя каментары гісторыкаў і рэканструкцыі – а гісторыю, пабудаваную на аповедзе самога Кастуся.

Вольга Швед, 2022, Польшча