«Замак для ўцекачоў»

Рэжысёр: Алёна Дубовік Год: 2022

У жніўня 2021 году ў Вільні адкрыў свае дзверы «Замак уцекачоў». Падрабязней у цыкле «Без рэтушы».

Вялікі дом, у якім адначасова могуць жыць 2 дзясяткі чалавек – беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў і вымушаныя былі бегчы ад рэжыму Лукашэнкі. Арганізуе дапамогу для бежанцаў валанцёрская арганізацыя «Дапамога», а сам дом, у якім жывуць уцекачы, афіцыйна належыць кіраўніцы «Дапамогі» Наталлі Калегавай і яе мужу.

У «Замку» беларусы атрымліваюць самае важнае для чалавека, які збег з роднай краіны з адным заплечнікам: бясплатнае жытло на некалькі тыдняў, пакуль не арандуеш кватэру, ежу, адзенне, юрыдычную дапамогу, магчымасць вучыць літоўскую мову.

Вольга і Аляксандр беглі з Беларусі нелегальна, пераплыўшы раку на мяжы Літвы і Беларусі. У студзені. Іншых варыянтаў у іх не было – у Беларусі абодвум пагражаў крымінальны артыкул і заключэнне.

З двума заплечнікамі з самымі неабходнымі дакументамі, яны маглі апынуцца ў лагеры бежанцаў. Але пад сваё крыло іх узяла валанцёрская арганізацыя «Дапамога».

Рэжысёрка Алёна Дубовіч, Літва, 2022