Мой грэцкі брат
Фільм пра тое што беларус у беларусе заўжды «прарасце». Нават, калі ты жывеш у Грэцыі і ніколі не бачыў Палесся, адкуль паходзяць твае продкі – аднойчы ты захочаш размаўляць па-беларуску!
03.01.2021
Усе Фільмы
Усе Фільмы

Сяржук Доўгушаў: «Where we are?» (Дзе мы?)
«Where we are?» – гэта назва песні, якую Сяржук Доўгушаў прысвяціў сваёй жонцы Віялеце. І фактычна, такі наш агульны настрой. Дзе мы падчас выбуху пандэміі каронавіруса? І дзе мы, калі ў Беларусі разгортваюцца страшныя і вялікія палітычныя падзеі?
06.11.2020
Творца
Іван Супрунчык усё жыццё пражыў у вёсцы Цераблічы на Палессі. Яму пад 80 гадоў, ён народны мастак і скульптар.
06.02.2020
Cапраўдны...
У вёсцы Стахава, у глыбіні Беларускага Палесся, жыве айцец Васіль Лясько, які арганічна спалучае ў сабе тры іпастасі. Ён сапраўдны святар, сапраўдны сем’янін і сапраўдны паляшук.
21.01.2020
Ельня
Кася Казачонак і ейная сям’я – захавальнікі балота Ельня. Гэтыя людзі робяць прыродаахоўныя захады ў заказніку. Займаюцца яны гэтым з вялікаю любоўю да наваколля, бо ёсць яго натуральнаю часткай.
31.10.2019
Хлопчык з Пагосту
Лёс Іцхака Мэера бэн Цві Южука, або Мішы Южука такі, што хопіць не на адну кнігу ці прынамсі на сцэнар мастацкага фільму. Нарадзіўся ў мястэчку Пагост каля Пінску ў габрэйскай сям’і. Акрамя Мішы, у ёй было чацвёра дзяцей. У 1939 г. прыйшлі саветы, у 1941–ым з’явіліся немцы. Хутка немцы расстралялі бацьку Мішы, а старэйшага брата адправілі ў працоўны лагер. Неўзабаве прыйшлі і па Мішу ды ягонага брата – блізнюка, іх таксама адправілі ў лагер. Міша з братам доўга развітваліся з роднымі – з маці, бабуляю, малодшымі братам і сястрою. Як пасля высветлілася, назаўжды…
03.01.2019
Касцёл на крыжы
13 траўня 1917 г. дзецям з’явілася Маці Божая Фацімская. І ў гэты ж дзень Уладзімір Ленін уехаў на кані ў касцёл Беззаганнага Зачацця ў Маскве.
25.12.2018
Перакладчык
Фёдару Клімчуку 82 гады. Галоўнаю сваёй працаю ён лічыць пераклад Евангелля на мову роднае вёскі Сіманавічы, што ляжыць у глыбі беларускага Палесся, каля Драгічына.
04.06.2018
Чалавек з ГУЛагу
У мястэчку Паставы жывуць 90-гадовы Антось Фурс з жонкаю спадарыняй Алесяй. Беларускія пенсіянеры спадарства Антось і Алеся – вытрымалі самае страшнае выпрабаванне савецкай эпохі – ГУЛаг.
10.04.2017
На 100 гадоў працы
83-ці гадовы пенсіянер Генрык Траццяк набыў былы фальварак Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова на Ляхаўшчыне і саматугам яго рамантуе.
23.01.2017
1812. Вайна, якая была іншай, рэпартаж, рэж. Кася Растоцкая, 2016 г., Беларусь
У 1812 г. у войску Банапарта служылі 25 тысяч беларусаў, ці ліцвінаў, як іх тады называлі. У той самы час Расейская імперыя пасля захопу Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай адразу ж стала рэкрутаваць у сваё войска жаўнераў з «новадалучаных» земляў. Вядомыя факты, калі на полі бою з абодвух бакоў сутыкаліся беларусы. Дык чым жа была для Беларусі вайна 1812–га?
21.09.2016