«Тут ніхто не памрэ»
Паводле сацыялагічнага даследавання Андрэя Вардамацкага, незадаволенасць рэакцыяй ураду на сітуацыю падчас першай хвалі эпідэміі – адзін з галоўных фактараў, які прывёў да пратэстаў у Беларусі. Маштабны рух дапамогі медыкам даў досвед самаарганізацыі, які працягвае выкарыстоўвацца ў часе рэвалюцыі. Героі рэпартажу Наталля, Таццяна і Юлія жывуць у Віцебску, Менску і Магілёве. Кожная страціла матулю праз COVID-19. Рэпартаж быў зняты ў першую хвалю эпідэміі каронавіруса ў Беларусі – у чэрвені – ліпені 2020 года.
18.12.2020
Усе Фільмы
Усе Фільмы

Цэнтр катаванняў. Гісторыі з Акрэсціна
Вязні з ЦІП на вул. Акрэсціна з першых дзён пратэстаў, якія сталі ахвярамі катаванняў з боку беларускіх сілавікоў, дзеляцца досведам і эмоцыямі. Ёсць здымкі з Акрэсціна з 10 па 14 жніўня, якраз тады, калі там сядзелі нашыя героі, а таксама аматарскія запісы іх арышту.
06.10.2020