«Кастусь Каліноўскі»
Дакументальны фільм пра жыццё і лёс самага галоўнага нацыянальнага героя Беларусі – Кастуся Каліноўскага. У 2017 годзе праз апоўзень на Замкавай гары ў Вільні выпадкова адкрыліся косткі закатаваных паўстанцаў, у тым ліку Кастуся Каліноўскага.
05.06.2022
Усе Фільмы
Усе Фільмы

На ростані вайны
За першыя два тыдні расейскага ўварвання ва Украіну краіну пакінулі паўтара мільёна чалавек. У асноўным бягуць ад вайны жанчыны, дзеці і старыя. Мужчыны ўсіх узростаў ідуць іншым шляхам.
07.04.2022
Остарбайтаркі
Гераіні фільму – остарбайтаркі, жанчыны, якіх у Другую сусветную вайну вывезлі з акупаванай тэрыторыі Беларусі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Іх было больш за 200 тысячаў, а на сёння засталося ўсяго некалькі сотняў. Ім ад 83 да 99 гадоў, бальшыня ніколі публічна не дзялілася сваймі асабістымі гісторыямі.
28.01.2021
«Лукашэнка. Напралом. Гульня без правілаў – 2»
Фільм расказвае пра палітычныя падзеі ў Беларусі 1994–1996 гадоў. Перамога на дэмакратычных выбарах, правядзенне двух рэферэндумаў, зруйнаванне парламентарызму і здзяйсненне фактычна дзяржаўнага перавароту.
03.08.2020
Гульня без правілаў
Самы пачатак 1990-ых у найноўшай гісторыі Беларусі. Чарга па лядоўню «Менск» складае 25 (!) гадоў. Масавыя страйкі. СССР канае. Самыя актыўныя беларусы пайшлі ў бізнес ці палітыку.
29.12.2019
Раскіданае гняздо
Невялікая габрэйская сям’я жыве ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомля.
29.09.2019
Жоўтыя кветкі
Вікторыі Шышле 83 гады. Нарадзіўшыся ў сям’і раскулачаных беларусаў на Урале, яна дагэтуль згадвае жоўтыя кветкі жаркі – першыя, што зацвіталі ўвесну, якія маці заўжды прыносіла з лесапавалу, пасля працы.
26.05.2019
Рэпрэсаваная архітэктура
Па будынках беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага можна вывучаць розныя эпохі – дарэвалюцыйную, савецкую і нават сённяшнюю.
14.04.2019
Мы жылі ў гета
Калі ведаеш, што кожная трэцяя ахвяра Другой Сусветнай вайны ў Беларусі – габрэй, гэта прымушае па-новаму ўспрымаць наратыў вайны ў нашай гісторыі.
10.02.2019
Касцёл на крыжы
13 траўня 1917 г. дзецям з’явілася Маці Божая Фацімская. І ў гэты ж дзень Уладзімір Ленін уехаў на кані ў касцёл Беззаганнага Зачацця ў Маскве.
25.12.2018
Запарожскія казакі
Украінскае казацтва – гэта не проста яркая старонка гісторыі Украіны, але і заўважная з’ява сусветнай гісторыі.
07.12.2018
Нешта накшталт татуіроўкі
Штогод Захар Тарасевіч наведвае лагер смерці Аўшвіц-Біркенаў. Часам падарожжа займае больш за 12 гадзін і для 82-гадовага чалавека гэта цяжкае выпрабаванне.
06.05.2018
Наш выбітны ліхадзей
Сяргей Пясецкі – адзін з найбольш яркіх польскіх пісьменнікаў беларускага паходжання, публіцыст, афіцэр выведкі, жаўнер Арміі Краёвай. Гэты рэпартаж пра яго, сітуацыі ды звычаі, культуру сучаснікаў героя на тэрыторыі Беларусі.
20.12.2017