'Zazhynki' harvesting festival in Belarus


Together with the host, women of the Hatynichy village are going to the field to organize the traditional “Zazhynki” festival

 

Children from Hatynichy village of Hantsavichy district are collecting rye for sheaves

 

Hatynichy kids are throwing in the sky a girl wearing apron
Grandma from the national ethnographic folklore group “Hatovichy” leaves the sickle after “Zazhynki” to relax and taste the present from the host

 

Man from Hatynichi village of Hantsavichy district checks the ripeness and the quality of rye grains rubbing them in his hands, and then trying to break them with his teeth and taste them before “Zazhynki”

 

Grandma fromfrom Hatynichi village of Hantsevichy district teaching her granddaughter how to harvest during the harvesting rite.
More photos in the gallery below:

 

Жанчыны-старажылы з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну спяваюць традыцыйныя жаныначныя спевы па дарозе да пачатку поля перад Зажынкамі.
Гаспадар з традыцыйнай палявой клыбеллю для маленькіх дзетак падчас дажыначных працаў ідзе да жытняга поля на Зажынкі разам з мясцовымі жанчынамі з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну.
Жанчыны ў традыцыйных саматканых строях з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну спяваюць заныначныя спевы па дарозе да пачатку поля перад Зажынкамі.
Бабуля з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну калыша ўсталяванаю на полі самаробную традыцыйную калыбель, якая падвешваецца на ачапку і абгортваецца апіначам каб схаваць дзіцяці, ці напрыклад ежу ды напоі ад сонца.
Гаспадар з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну правярае спеласць і якасць жытніх зярнятаў расціраючы іх на руках, а потым спрабуючы раскусіць іх і паспрабаваць на сухасць перад пачаткам Зажынак.
Гаспадар з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну правярае спеласць і якасць жытніх зярнятаў расціраючы іх на руках, а потым спрабуючы раскусіць іх і паспрабаваць на зуб перад пачаткам Зажынак.
Хатыніцкія бабы падрыхтаваны да пачатку традыцыйных Зажынак і чакаюць абрадавых словаў самай паважанай з жанчын.
Паважаная жанчына прамаўляе абрадавыя слова да Бога перад пачаткам Зажынак у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна.
Паважаная жанчына першай зажынае снапок каб зрабіць галоўны – зажыначны снапок, а таксама зрабіць “бабку” з дзесяці снапкоў.
Жанчыны з вёскі Хатынічы пачынаюць зажынаць жыта і скручваць яго частку у перавясла каб перавязаць першы – зажыначны снапок, які потым падараць заможнаму гаспадару, каб атрымаць узамен ад яго аброчны гасцінец.
Пасля зрэзу жыта сярпом жанчыны традыцыйна ўздымаюць яго высока на сярпе, а потым перакідваюць яго паварочваючыся назад за спіну.
Бабуля – берагіня лакальных традыцый з вёскі Хатынічы спявае традыцыйныя зажыначныя спевы падчас Зажынак.
Бабуля з вёскі Хатынічы скручвае частку жытняга калосся ў перавясла каб перавязаць першы – зажыначны снапок, які потым падараць заможнаму гаспадару, каб атрымаць узамен ад яго аброчны гасцінец.
Маці з дачкой, назіраючай за тым, як жанчыны з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну робяць сноп-бабу,ці ставэц з некалькіх перавязаных снапкоў падчас Зажынак.
Бабулі з вёскі Хатынічы акрамя жыта традыцыйна перавязваюць зажыначны сноп поясам-абярэгам, каб потым падарыць яго заможнаму гаспадару, які ў сваю чаргу павінен падзякваць за гэта жанчынам смачным гасцінцам, ды захаваць зажыначны снапок ў чырвоным куце сваёй хаты на цэлы год.
Гаспадар паклаў “шапку” на сноп-бабку, ці “ставэц” падчас зажыначнага абраду ў вёсцы Хатынічы.
Бабы з вёсцы Хатынічы даруць зажыначны сноп спраўнаму гаспадару, які ў сваю чаргу павінен падзякваць за гэта жанчынам смачным гасцінцам, ды захаваць зажыначны снапок ў чырвоным куце сваёй хаты на цэлы год. Зажыначны сноп-абярэг прымае удзел у шматлікіх восеньскіх і нават зімовых абрадах беларусаў.
Бабы з вёсцы Хатынічы выканалі асноўную частку зажыначнага абрада, зрабіўшы, упрыгожаўшы і падарыўшы зажыначны снапок гаспадару першы сноп-бабу
Жанчыны з вёсцы Хатынічы традыцыйна падкідавюць спраўнага гаспадара “да сонца” разам з зажыначным снапком каб той быў здаровы, заможны і шчаслівы, а таксама каб атрымаць добрую падзяку за абрадавыя дзеянні.
Хатыніцкія дзеткі падкідваюць да неба дзяўчыну разам з каласком з фартушка падчас Зажынак.
Старажыла вёсцы Хатынічы разам з маладой жанчынай зажынаюуць на фоне пачастунка жанчынам ад гаспадара ды зажыначнага снапка і снапа-бабы.
Дзеткі з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну зрываюць жыта для снапкоў.
Бабуля з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна вуча сваю ўнучку як правільна зажынаць падчас зажыначнаг абраду.
Дзяўчынкі з вёсцы Хатынічы спрабуюць зажынаць пасля майстар-класу ад мясцовых жанчын.
Жанчына з вёсцы Хатынічы зажынае.
Жанчына выцірае фартухом пот з твару падчас традыцыйных Зажынак у вёсцы Хатынічы.
Бабуля з народнага этнаграфічнага фальклорнага гурта “Хатовічы” пакідае серп напрыканцы Зажынак каб адпачыць і пачаставацца гасцінцам мужыка-гаспадара.
Зкончыўшы Зажынкі гаспадар частуе ежай і напоямі ўдзельніц зажыначнага абраду.
Удзельніцы зажыначнага абраду з вёсцы Хатынічы адпачываюць напрыканцы Зажынак у полі частуючыся ежай і напоямі ад гаспадара.
Сярпы ў снапу-бабе, ці “стаўцу” зробленым з 10-ці маленькіх снапкоў пасля сканчэння зажыначнага абраду у вёсцы Хатынічы.
Бабы з вёсцы Хатынічы вяртаюцца з поля са сваімі ўпрыгожанымі самаробным арнаменатам торбамі да дому пасля Зажынак.

Vyachaslau Radzimich, belsat.eu

TWITTER