Маконда (Macondo), драма

Малы чачэнец Рамзан з дзвюма сёстрамі расце без бацькі. Пасля таго, як бацьку забілі на вайне, Рамзанава маці Амінат уцякла з дзецьмі за мяжу, у Аўстрыю - там яны жывуць у лагеры для ўцекачоў і чакаюць, ці дадуць ім палітычны прытулак. Рамзан намагаецца дапамагаць маці ўва ўсім, перадусім даглядае меншых сясцёр. Неўзабаве ў лагеры з’яўляецца мужчына Іса, таксама чачэнец, які ваяваў разам з бацькам Рамзана. Іса прыносіць Амінат рэчы забітага: гадзіннік і сямейны здымак. Дачыненні між Ісам і Рамзанам спачатку досыць сяброўскія, але як толькі Іса пачынае заляцацца да Рамзанавай маці, хлопчык перастае яму давяраць. рэж. Судабэ Мартэзай (Sudabeh Mortezai), 2014 г. , Аўстрыя

Глядзі больш