Загадкі беларускай гісторыі: Мядзельскі замак на возеры Мястра

Адметнасць Мядзелу - яго геаграфічная няўлоўнасць. Пад такою назвай у крыніцах XV - XVII стст. выступаюць ажно тры асобныя паселішчы ў адной ваколіцы. Тое самае можна сказаць пра мядзельскія замкі. Самы старажытны на востраве замак возера Мядзел быў закінуты ў XIV - XV стст. з невядомых прычынаў. Пазнейшы, збудаваны ў XV - XVI стст. на паўвостраве возера Мястра, сёння на паверхні зямлі амаль невідочны. Аднак нават яго графічныя рэканструкцыі паводле археалагічных даследаванняў уражваюць маляўнічасцю стромкага замкавага сілуэту на вадзяным люстэрку возера Мястра.

Глядзі больш