Я вырасла, пакуль ты спала, д/ф

Караліна Орсік піша навуковую працу ў Акадэміі музыкі ў Польшчы. У звычайнай музычнай школе мястэчка Дзятлава яе "адкрылі" выкладчыкі з Беларускай музычнай акадэміі. Пасля на навучанне яе запрасілі ў Польшчу. Караліна мела шмат канцэртаў у розных краінах, шмат падарожнічае, але заўсёды прыязджае ў родную вёску Аханяны да бабулі, якая яе і выхавала. Гэта сапраўднае падарожжа ў часе: з Еўропы на Усход. З вялікага гораду ў маленькую вёску на ўскрайку лесу, дзе жывуць усяго з тузін людзей. Гэта падарожжа са свету музыкі Караліны ў свет ейных дзіцячых мараў. рэж. Марцін Саўтэр (Marcin Sauter), 2017 г. , Беларусь - Польшча

Глядзі больш