Ваенныя дзяўчаты (Wojenne dziewczyny), серыял

Ваенныя дзяўчаты (Wojenne dziewczyny), серыял, Польшча, 2017 г. , рэжысёр Міхал Рагальскі (Michał Rogalski), у ролях Марта Мазурэк (Marta Mazurek), Ванэса Александэр (Vanessa Aleksander), Александра Пісуля (Aleksandra Pisula), Міхал Чэрнэцкі (Michał Czernecki), Данута Стэнка (Danuta Stenka) і інш. Гераіні серыялу, тры маладыя польскія дзяўчыны, маюць вельмі мала агульнага адна з адной. Эва віртуозна валодае адмычкамі і, нягледзячы на малады ўзрост, ужо набыла вядомасць у варшаўскім крымінальным свеце. Дачка заможных габрэйскіх бацькоў Марыся грае на альце і выступае на міжнародных конкурсах. Ірэна з сям’і польскай інтэлігенцыі толькі рыхтуецца вывучаць хімію ў універсітэце. Наўрад ці яны калісьці сустрэліся б, калі б не вайна. Гітлераўская акупацыя і супраціў захопнікам робяць з гэтых розных дзяўчат найлепшых сябровак.

Глядзі больш