Беларускі свет

1У першым сюжэце не адзін герой, а адразу чатыры! У розныя гады яны прыехалі з Беларусі ў Ізраіль і цяпер працуюць у радыёэфіры. Самі сябе яны так і называюць беларуская дыяспара (або беларуская банда!) на Першым радыё Ізраілю. Рэпартаж Касі Растоцкай. 2Якія беларускія прадукты любяць армяне? У рэпартажы Ганны Галёты адправімся ў Арменію і пазнаёмся з Жаннаю Нікітчук, якая працуе ў Армянска - беларускім гандлёвым доме, а таксама яна намесніца старшыні беларускай суполкі ў Арменіі. І яшчэ завітаем у госці да найстарэйшай беларускі, якая жыве ў Ерэване ўжо больш за 70 гадоў. Лідзія Марцірасян пераехала ў Арменію ў 1946 годзе. 3Калектыў, пад песні якога танчаць тысячы падляскіх беларусаў. Гурт АС з Беластоку гэта адзін з самых вядомых беларускіх музычных калектываў у Польшчы. Цягам амаль трох дзесяцігоддзяў гурт зайграў звыш тысячы канцэртаў.

Глядзі больш