Справа сумлення (La fille inconnue), м/ф

Прадмесце бельгійскага Льежу. Па працоўным дні нехта звоніць у кабінет тэрапеўткі Жэні Давэн, але тая пастанаўляе не адмыкаць дзвярэй. На наступны дзень непадалёк знаходзяць цела невядомай дзяўчыны афрыканскага паходжання, што, як паказвае запіс камеры відэаназірання, і званіла ў кабінет доктаркі. Паліцыя не можа высветліць асобы памерлай, бо пры ёй не было ні дакументаў, ні мабільнага тэлефона. З юрыдычнага і маральнага гледзішча маладая доктарка ні ў чым не вінаватая, але яе пераследуе пачуццё віны за тое, што не ўратавала чалавека. Жэні пачынае ўласнае расследаванне, каб даведацца, кім была невядомая і як яна памерла, ды знайсці ейных сваякоў... рэж. Жан - П’ер і Люк Дардэны (Luc Dardenne, Jean - Pierre Dardenne), 2016 г. , Бельгія - ФранцыяУ галоўных ролях: Адэль Энэль (Adle Haenel), Алівіе Бано (Olivier Bonnaud), Жэрэмі Рэнье (Jrmie Renie), Люка Мінэля (Louka Minnella).

Глядзі больш