Трэці афіцэр, дэтэктыўны серыял

У Ніцы араб Даўд паведамляе афіцэрам ізраільскай выведкі пра атамную бомбу, якую хоча прадаць тэрарыстам Віктор Шэнуар, французскі фізік польскага паходжання. Гэтую інфармацыю перадаюць у Варшаву. Польскі ўрад загадвае расследаваць гэтую справу генералу выведкі Матэеўскаму. Аднак арабскага інфарматара нехта забівае. Гэты ж забойца знішчае ў Варшаве генерала паліцыі Францішка Канэцкага. Расследаванне справы даручаюць спецыяльнай следчай групе польскай паліцыі, у склад якой уваходзяць Марэк Шнайдэр і Томэк Крушыньскі. Нечакана дзве справы перакрыжоўваюцца. Рэж. Мацей Дэйчэр (Maciej Dejczer), 2008 г. , Польшча. У ролях: Павэл Малашыньскі (Paweł Małаszyński), Борыс Шыц (Borys Szyc), Цэзары Пазура (Cezary Pazura), Катажына Цынке (Katarzyna Cynke), Магдалена Ружычка (Magdalena Różyczka).

Глядзі больш