Дыктатар – занятак псіхапатаў (Dictateur – un boulot de dingue), д/ф

Гітлер, Сталін, Кім Чэн Ір, Садам Хусэйн, Нікалае Чаўшэску, Бакаса або Кадафі: гэтых асобаў яднае адно - нетыповая экстравагантнасць, нават вар’яцтва. Ёсць асобы - кухары, краўцы, паляўнічыя ды журналісты, якія зрабіліся сведкамі іхных дзіўных паводзінаў. Усе яны апісваюць паўсядзённае жыццё дыктатараў, якое выходзіла далёка з межы агульнапрынятае нормы, было перапоўненае большым ці меншым варяцтвам. Гэта анамальная манія ўлады, прага культу асобы, хваравітыя падабанні. Рэжысёр дае вялікую даўку абсурду ў дзевяці раздзелах, каб паказаць найбольш шалёныя густы дыктатараў ад Стамбулу да Токіа, ад вострава Люфутэн да лясоў Трансільваніі. рэж. Алена Шарлё (Alain Charlot), 2012 г. , Францыя

Глядзі больш