Як шалёныя (La pazza gioia), драма

Бэатрычэ жыве ў псіхіятрычным шпіталі вольнага тыпу ў Таскане. Жанчына прызвычаеная да іншага, шыкоўнага жыцця. У шпіталі яна пакутуе ад браку камунікацыі ды забаваў. Аднойчы ва ўстанову трапляе новенькая, Данатэлля, і Бэатрычэ адразу ж хоча пасябраваць з ёю. Спачатку яна злёгку дапякае Данатэллю размовамі, а пасля падбухторвае яе на ўцёкі. У ролях: Валер’я Бруні Тэдэскі (Valeria Bruni Tedeschi), Мікаэля Рамаццоцці (Micaela Ramazzotti), Валентына Карнэлюцці (Valentina Carnelutti). рэж. Паўлё Вірдзі (Paolo Virzi), 2015 г. , Італія - Францыя

Глядзі больш