Іспанская карчма (L’auberge espagnole), м/ф

Ксавіе з’язджае на год у Барсэлону ў межах праграмы студэнцкіх абменаў. Ён пакідае Парыж, каханую дзяўчыну і зону камфорту дзеля прагматычнае мэты - напісаць магістарскую працу аб іспанскай эканоміцы, каб атрымаць пасаду ў міністэрстве. Ксавіе зазнае ў Барсэлоне культурніцкі шок, але неўзабаве пачынае любіць сваё новае жыццё ды інтэрнацыянальны студэнцкі асяродак. Ён пачуваецца як рыба ў вадзе ў напалову шалёнай атмасферы сваёй "іспанскае карчмы" - кватэры, якую разам здымаюць студэнты з Брытаніі, Італіі, Іспаніі, Нямеччыны, Даніі, Францыі ды Бельгіі. Ці здолее Ксавіе па вяртанні зрабіцца міністэрскім клеркам?рэж. Сэдрык Кляпіш (Cdric Klapisch), 2002 г. , Францыя - ІспаніяУ галоўных ролях: Рамэн Дзюрыс (Romain Duris), Жудыт Ґадрэш (Judith Godrche), Адрэ Тату (Audrey Tautou), Сэсіль дэ Франс (Ccile de France), Келі Райлі (Kelly Reilly).

Глядзі больш