Прыват

Тэма прэмернага выдання - "Сіці, гудбай!". Шмат хто з "дзяцей асфальту" марыць пра жыццё па - за МКАДам. Некаторыя, каб пачуць і адчуць сябе, збягаюць далей ад цывілізацыі. Але застацца сам - насам з прыродай або абраным чалавекам рызыкоўна, бо можа выявіцца зусім нечаканае. "Прыват" сустрэўся з тымі, хто выбраў вёску. Ці складана на гэта наважыцца? Гэта ўцёкі ад сябе ці да сябе? Госць студыі - паспяховы бізнесоўца, эканамічны аналітык Серж Наўродскі, які пажыў у ЗША, Даніі ды Польшчы, а цяпер жыве ў доме мары ў Валожынскім раёне са сваймі дзецьмі. Але не так проста далося яму гэткае шчасце

Глядзі больш