Belsat Music LIVE

Belsat Music Live распачынае новы сезон! Аўтар праграмы Сяргей Будкін склаў з гэтай нагоды адмысловае выданне з песень, якія не былі яшчэ паказаныя. Будзе шмат добрай і разнастайнай музыкі. Сярод герояў выдання рэпер Murovei і бард Шалкевіч, старэйшыны беларускага андэграўнду The UNB і гурт актораў Купалаўскага тэатру ili - ili, поп - спявачка Саша Захарык у суправаджэнні Apple Tea, Leibonik з кранальнай фолк - баладай, псіхадэлічны MorkvoЦвет і рокеры з Re1ikt’у з нечаканай версіяй сваёй песні.

Глядзі больш