Застацца жывым (To Stay Alive), д/ф

У аснове фільму - эсэ вядомага сучаснага французскага пісьменніка і рэжысёра Мішэля Ўэльбэка "Застацца жывым. Практычны дапаможнік". Як і ў эсэ, аўтарскія светапогляд і бачанне існавання творцаў ды крыніцаў мастацкай творчасці падзеленыя на чатыры часткі: "Спярша пакуты", "Вымаўляць выразна", "Выжыць", "Біць па балючых месцах". Ілюстрацыямі тэарэтычных тэзаў Ўэльбэка ў фільме выступаюць як уяўныя персанажы, гэтак і сучасныя творцы - ад малавядомай паэткі з цяжкім псіхічным дыягназам Ан - Клер Бурдэн да сусветна вядомай рок - зоркі Іґі Попа. Фільм прасякнуты матывамі самоты, фрустрацыі, нэўрозу, неразумення ды змагання творцы з грамадствам, вернасці вострым сацыяльным тэмам, заўчаснай духоўнай смерці і душэўных пакутаў мастака. рэж. Эрык Лісгаўт (Erik Lieshout), 2016 г. , Бельгія - Нідэрлянды

Глядзі больш