Даты праўды: Карнікі

Вы даведаецеся пра вынішчэнне нацыстамі цывільнага насельніцтва Беларусі ў 1941 - 44 гг. На акупаванай тэрыторыі Беларусі фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей, у якіх загінулі больш як 1, 4 млн чалавек. Спазнала Беларусь у гады Другое сусветнае вайны і Галакост - масавы пераслед і знішчэнне мясцовых габрэяў. Суворымі былі карныя аперацыі немцаў супраць мірных людзей у партызанскіх зонах, гарэлі цэлыя вёскі разам з людзьмі. Фільм здымалі на месцах былых гета, канцлагераў, спаленых вёсак. Эксперты - кандыдаты гістарычных навук Кузьма Казак і Аляксандр Далгоўскі.

Глядзі больш