Акраса парушае рэцэпты. Традыцыйныя польскія стравы нанова

Кожны эпізод праграмы пачынаецца з прэзентацыі героя - лакальнага прадукту ці стравы. Аўтар і вядоўца праграмы, знаны кулінар Караль Акраса, паказвае, як вырабляецца прадукт і чаму ён карысны для здароўя, а заадно прэзентуе рэгіён ці паселішча. Госці праграмы - як правіла, лакальныя кухары ці стваральнікі далікатэсаў. Размаўляючы пра мясцовую кухню, аўтар і госці гатуюць першую страву, нешта звычайнае і хуткае. Лёгкі ў выкананні рэцэпт будзе мець усе шанцы, каб трапіць у кулінарны набор кожнай гаспадыні.

Глядзі больш