Belsat Music LIVE

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіць незвычайны музычны праект Pafnutiy's Dreams. У размове з вядоўцаю Мірай Шульц ягоны лідар Павал Кузюковіч распавядзе пра сваю працу ў аркестры Беларускай оперы ды гурце Ляпіс Трубяцкі, якому аддаў 14 гадоў, і пра ўласныя творчыя задумы. Адмыслова для гледачоў праграмы музыкі падрыхтавалі нечаканы жывы сэт з прэм’ерамі і сюрпрызамі. Да асноўнага складу гурта далучыцца лідарка Серебряной свадьбы Святлана Бень і секстэт струнных.

Глядзі больш