У дзень кірмашу (W dzień targowy), д/ф

Фільм звяртаецца да тэмы "познанскага чэрвеня" - так называюць антыкамуністычнае паўстанне ў чэрвені 1956 года. Аўтары паспрабавалі зірнуць на тыя падзеі з некалькіх пунктаў гледжання. Яны спрабуюць адказаць на пытанне, як познанскія падзеі захоўваюцца ў свядомасці польскага грамадства, у гістарычнай памяці народу, як глядзяць на гісторыю Польшчы іншыя народы, што ведаюць пра палякаў французы, немцы ці расейцы. Апавядальная тканка стужкі - перапляценне мінуўшчыны з сучаснасцю. У фільме скарыстана шмат архіўных матэрыялаў і здымкаў. рэж. Робэрт Качмарэк (Robert Kaczmarek), 2006 г. , Польшча

Глядзі больш