Кустаўніца 1937–1939, рэпартаж

Вёска Кустаўніца мела амаль 300 - гадовую гісторыю, якая завершылася з будоўляю палескага Мазырскага заводу перапрацоўвання нафты. На месцы вёскі выраслі яго ўстаноўкі. Захаваліся толькі могілкі, якія мяжуюць з тэрыторыяй прадпрыемства. На першы погляд яны нічым не адрозніваюцца ад астатніх. У цэнтры стаіць не тыповае для гэтых мясцінаў драўлянае ўкрыжаванне Ісуса Хрыста. Паводле старажыла Юрыя Збароўскага, гэтаму крыжу больш як 200 гадоў. Пры больш руплівым разглядзе - шмат драўляных крыжоў, паваленых ад часу там і тут, крыху металічных з таблічкамі на лацініцы. Нешматлікія напаміны пра тое, што тут, на Мазыршчыне, была калісьці вёска Кустаўніца, якая складалася ў асноўным з польскага насельніцтва. Трагічныя падзеі адбыліся тут у 1937 г. , калі гвалтоўна ўсё мужчынскае насельніцтва ад 16 гадоў арыштавалі органы НКВД. Больш іх ніхто не бачыў... рэж. Сяргей Гараеўскі, 2018 г. , Беларусь

Глядзі больш