Невядомая Беларусь: Зоська Верас. 1892–1991, д/ф

Народжаная ў адным годзе з Янкам Купалам і Якубам Коласам, але на ўкраінскай зямлі, на Жытоміршчыне, Людвіка Сівіцкая-Войцік (Зоська Верас) адчула лучнасць з бацькоўскаю глебаю, з магутным дрэвам роду толькі тут, на Гарадзеншчыне, куды яны з маці прыехалі пасля смерці бацькі, нарадзінца Горадні, і дзе карэнілася ейная наканаванасць, яшчэ ціхмяная і непрыкметная. Яна пражыла 99 гадоў і на сотым сышла ў нябыт, трошкі раней, чым знябыўся Савецкі Саюз, – у кастрычніку 1991-га. Яна з’явілася на свет яшчэ за Расейскай імперыяй ды прайшла адмераны ёй амаль векавы шлях у імперыі савецкай, якая драпежна забрала ў няволю, а затым прысудзіла на смерць ейных мужа і сына.

Глядзі больш