Welcome ў Беларусь

Першы раз італьянец Рабэрта быў у Беларусі дваццаць гадоў таму. З таго часу нашая краіна яго вельмі цікавіць, але далей за Менскую вобласць ён ніколі не выбіраўся, але вельмі жадае гэтага ды мае канкрэтны запрос апынуцца на вясковай дыскатэцы! Каманда праграмы Welcome ў Беларусь дапаможа цікаўнаму італьянцу здаволіць інтарэс і пазнаёміць замежніка з відэаблогерам Мікалаем, які арганізоўвае дыскатэку ў вёсцы Заверша і запісвае душэўныя песні для свайго youtube - канала. Рабэрта таксама вельмі любіць душэўныя савецкія песні і з асаблівай прыемнасцю знаёміцца з мясцовымі спявачкамі, зоркамі youtube. Песні, якія спяваюць дзяўчыны з вёскі Заверша, набіраюць мільёны праглядаў! А відэаблог Мікалая агулам паглядзелі больш за пяцьдзясят мільёнаў чалавек. Але ў гэтым выданні будзе яшчэ шмат цікавостак: начлег у нумары - люкс гатэля гораду Драгічын, агляд дошкі гонару вачыма італьянца, гарачыя выпускнікі драгічынскай гімназіі ды вандроўка ў Мар’іну горку, каб ізноў пабачыць надпіс на сцяне, які Рабэрта заўважыў дваццаць гадоў таму і які аказаўся вельмі дарагім успамінам для замежніка. Запрашаем паглядзець на Беларусь вачыма італьянца Рабэрта!

Глядзі больш