Мова нанова: - Гуканне вясны

Дзе звычайна гукалі вясну беларусы? Якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі падчас гэтага веснавога свята? Як сёння ўжываюцца побач язычніцкія абрады гукання вясны з хрысціянскімі традыцыямі? Ці можа прыжыцца гэтае свята ў горадзе? Пашукаць адказы на гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка прыехалі ў Вязынку на свята гукання вясны. А іх праваднікамі ў гэтай народнай традыцыі сталі старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганна Сілівончык і сябра рады таварыства Марыя Лук’янава.

Глядзі больш