Мова нанова: Права на мову

Ігар Случак - самы вядомы ў краіне абаронца беларускае мовы. Змагаецца не толькі эмоцыямі, але зваротамі і скаргамі, бо Ігар - прафесійны юрыст. Ці не адпалохае людзей ад мовы такая пуга замест перніка? Які від спорту ў нас беларусізуецца найхутчэй? І як наш герой дамогся першага ў гісторыі пакарання за абразу беларускае мовы? Пра гэта вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з ініцыятарам кампаніяў "Справаводства па - беларуску" ды "Умовы для мовы" Ігарам Случаком.

Глядзі больш