Праз вечнасць (Into Eternity), д/ф

У Фінляндыі з 1990 - х гг. будуюць першае на нашай планеце сталае сховішча ядравых адкідаў "Онкала". У 2020 г. яно ўступіць у эксплуатацыю і пачне прымаць адпрацаванае ядравае паліва з фінскіх атамных электрастанцыяў, якое будзе захоўвацца ў тунэлях, прабітых у скале на глыбіні прыблізна 500 метраў. Сховішча будзе закансерваванае і ўваход запячатаюць. Яно мусіць праслужыць сто тысяч гадоў - тэрмін, цягам якога ўзровень радыяцыі адкідаў знізіцца да бяспечнага ўзроўню. Стужка складаецца з дакументальных здымкаў усярэдзіне збудавання, а таксама з інтэрв’ю з кіраўнікамі атамнай прамысловасці Фінляндыі, экспертамі ў ядравай бяспецы. Адное з асноўных пытанняў, што ўздымаюцца ў фільме, - ці варта перадаваць будучым пакаленням інфармацыю пра сховішча, і калі так - то ў якім выглядзе? Як даць зразумець будучым людзям, што там смяротная небяспека?рэж. Майкл Мэдсэн (Michael Madsen), 2010 г. , Данія - Швецыя - Фінляндыя

Глядзі больш