Кожны з нас (ток-шоу): Ці магло б адбыцца знішчэнне крыжоў, калі б кожны ведаў, хто і колькі там забіў людзей?

Курапаты - адное з самых страшных месцаў на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта стала вядома ў 1988 г. дзякуючы археолагу і палітыку Зянону Пазняку, які першы адкрыў праўду пра Курапаты. З 1937 да 1940 года камуністы расстралялі і закапалі тут дзясяткі тысячаў невінаватых людзей. Прайшло 80 гадоў, але курапацкім магілам няма спакою. Зусім побач ужо амаль год дзеіць рэстаран з гулянкамі і салютамі. А гэтаю вясною падчас велікоднага посту ўлады вырвалі там крыжы, усталяваныя раней грамадскасцю. Што рабіць з Курапатамі? Куды падзеліся амаль 70 крыжоў? Хто распарадзіўся дэмантаваць народны мемарыял?

Глядзі больш