Intermarium: Еўропа паміж свастыкай і чырвонаю зоркаю

Другая сусветная вайна для Беларусі сталася аднаю з самых кровапралітных і трагічных падзеяў за ўсю яе шматвяковую гісторыю. Загінуў кожны чацвёрты беларус, былі разбураныя гарады і селішчы, на доўгія гады заняпала эканоміка, інтэлектуальнае і культурніцкае жыццё. А з другога боку, праз гэтыя страты, а яшчэ ў большай меры праз збройны партызанскі чын адбылася легітымацыя Беларусі як праўнага суб’екту сусветнае супольнасці. Аналіз беларускае вайсковае гістарыяграфіі сведчыць: да сёння асобныя аспекты гісторыі пачатковага перыяду Другое сусветнае вайны не выходзяць за межы традыцыйных савецкіх і постсавецкіх уяўленняў, застаючыся ў кантэксце агульнапрынятых ды кананізаваных камуністычных ацэнак. Ці ўсё мы ведаем пра падпісаныя нямецка - савецкі пакт аб неагрэсіі ды трактат аб сяброўстве і межах? Факт, што савецкія ўлады пачаткова планавалі захапіць тэрыторыю аж да Віслы, сведчыць: лозунгі аб аб’яднанні беларусаў і ўкраінцаў мелі выключна прапагандысцкі характар. Сталін і Гітлер аднолькава рыхтаваліся да вайны паміж Савецкім Саюзам ды нацысцкаю Нямеччынаю, каб аднаасобна дамінаваць у Еўропе.

Глядзі больш